Кампаніі Kodak пагражае банкруцтва

Заснавальнік кампаніі Eastman Kodak Джордж Істмэн (зьлева) з Томасам Эдысанам

Кампанія Kodak, якая на працягу дзесяцігодзьдзяў былая адным зь лідэраў на ўсясьветным рынку фатаграфічных апаратаў і фотатавараў, падала заяву аб абароне ад крэдытораў.
У заяве кіраўніка кампаніі гаворыцца, што гэта неабходны крок для выратаваньня кампаніі, якая будзе рэарганізавана. Паведамляецца, што Kodak'у удалося атрымаць крэдыт амаль на 1 мільярд даляраў ад Citibank на мэты рэарганізацыі бізнэсу.

Пры гэтым аналітыкі адзначаюць, што кампанія, якая існуе больш за 130 гадоў і калісьці першая ў сьвеце запусьціла ў сэрыйную вытворчасьць партатыўную фотакамэру, ня здолела адэкватна адрэагаваць на распаўсюджваньне лічбавых фотаапаратаў і саступіла значную долю на рынку сваім канкурэнтам.