Сырыйцы пішуць Асаду ліст на 10 км

Башар Асад

Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун паўтарыў свой заклік да сырыйскага кіраўніка перастаць забіваць свой народ.
Тым часам у краіне, паводле афіцыйных СМІ, пачалася акцыя напісаньня самага доўгага ліста ў падтрымку Асада. Ліст, які называецца «Пасланьне вернасьці радзіме і яе лідэру» павінен абысьці ўсе правінцыі і ў выніку масавага падпісаньня дасягнуць даўжыні 10 кілямэтраў.