У Музэі пад Менскам справілі Шчодрую куцьцю
Your browser doesn’t support HTML5
У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту (п.а. Азярцо) 15 студзеня адбылося сьвята «Шчадрэц». Ягоныя ўдзельнікі: народны тэатар-студыя гульні «Прымакі» з в. Ахонава (Дзятлаўшчына), дзіцячы ўзорны калектыў народнай песьні «Валошкі» (г. Менск), фальклёрны калектыў «Мілавіца» (г. Менск) ды іншыя.