Дацкі міністар падтрымаў беларускіх дэмакратаў

У Варшаве беларусы зладзілі пікет каля прэсавага цэнтру "Фоксал", дзе адбывалася адзначэньне пераходу старшынства ў Эўразьвязе да Даніі на бліжэйшыя 6 месяцаў.
Як паведамляе прэсавая служба БХД, міністар Даніі ў справах ЭЗ Нікалай Вамэн асабіста прывітаў удзельнікаў пікету. Сябар Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Анатоль Міхнавец перадаў амбасадару Даніі ў Польшчы зварот прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасьці пра становішча ў Беларусі.

http://www.youtube.com/embed/Ol02StaeST0

"Мы павінны зрабіць усё магчымае для спрыяньня дэмакратычным сілам Беларусі, - адзначыў дацкі міністар. -- . Гэтае пытаньне мы павінны ўнесьці ў сваю рабочую праграму, бо гэта геапалітычна важна. .. Калі мы не падтрымаем дэмакратычныя сілы – яны прайграюць".


Дацкі міністар у справах ЭЗ з беларускімі пікетоўцамі