Грэцкія анархісты захапілі радыёстудыю ў Атэнах

Выбух каля амэрыканскай амбасады ў Атэнах, 12.01.2007

Група грэцкіх анархістаў захапіла студыю радыёстанцыі Flash у Атэнах, адкуль высылае заявы аб падтрымцы тэрарыстычнай групоўкі пад назвай «Рэвалюцыйнае змаганьне».
Групоўка «Рэвалюцыйнае змаганьне» вядомая тым, што ў 2007 годзе абстраляла рэактыўнымі гранатамі амэрыканскую амбасаду ў Атэнах.

Паводле агенцтва Associated Press, у студыі знаходзіцца каля 30 анархістаў. Будынак радыёстудыі ачэплены паліцыяй. Журналісты працягваюць вяшчаць у нармальным рэжыме, нягледзячы на захоп месца іх працы.