Ужо сёньня, 6 студзеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:

Хмарна, з праясьненьнямі, часам мокры сьнег і дождж. На некаторых дарогах галалёдзіца. Тэмпэратура ўдзень ад 0 да +5°C.
У БЕЛАРУСІ

У менскім офісе руху «За свабоду!» (пр. Незалежнасьці, 80 — 73) пройдзе вечарына памяці Вацлава Гаўла, прысьвечаная 35-годзьдзю абвяшчэньня маніфэста чэхаславацкіх дысыдэнтаў «Хартыя-77».

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116) да 17 студзеня праходзіць трэці Менскі міжнародны фэстываль лічбавага мастацтва «Terra Nova».

У вёсцы Селішча Лепельскага раёну на Віцебшчыне адбудзецца прэзэнтацыя традыцыйнага абраду «Жаніцьба Цярэшкі».
У СЬВЕЦЕ

У Капэнгагене дацкі ўрад прэзэнтуе праграму свайго старшынёўства ў Эўразьвязе, якое пачалося ад 1 студзеня.

Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў , на адрас svaboda@rferl. org
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1582 годзе быў заключаны Ям-Зампольскі мір, якім скончылася Лівонская вайна.

У 1946 нарадзіўся брытанскі гітарыст, сьпявак і кампазытар Сыд Барэт, заснавальнік і першы лідэр «Пінк Флойд», аднаго з найбольш славутых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. Барэт пакінуў гурт у 1968, калі ягоныя экспэрымэнты з наркотыкамі давялі яго да псыхічнага расстройства. Барэт памёр у забыцьці ў 2006.

У 1975 памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 1905).

У 2004 у Нью-Ёрку памёр беларускі паэт Янка Юхнавец (нар. 1921). Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Нямеччыне, Юхнавец з канца 1950-х жыў у ЗША. Выдаў зборнікі паэзіі «Шорах моўкнасьці», «Новая элегія», «Калюмбы».

У 2008 годзе Міхаіл Саакашвілі быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта Грузіі.
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Куцьця ў праваслаўных хрысьціян.
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Новы старшыня Эўразьвязу падтрымлівае санкцыі супраць Беларусі

Вашынгтон: Магчымыя новыя санкцыі супраць Менску

Хілары Клінтан сустрэнецца з беларусамі

За кіпучай чэкісцкай работай. 6 студзеня

Лябедзьку пакінулі за кратамі

Міхалевіча перавялі з «амэрыканкі» на «валадарку»

В. Рымашэўскі — пра Плошчу, СМІ, пакаяньне і «непажаданых жывёлаў»

Хто біў шкло ў Доме ўраду: правакатары ці мітынгоўцы?

Кіраўніка Пінскдрэва усё ж звольнілі

На Гомельшчыне не было ініцыятыўнай групы Лукашэнкі. Хто ж зьбіраў подпісы?

Цытата на памяць.

Мне здаецца, што добра, калі ў песьні некалькі сэнсаў. Можа быць, такая песьня закране нашмат больш людзей.

Сыд Барэт, першы лідэр гурту «Пінк Флойд»