Палажанка: «Веру ў самаахвярных маладых людзей»

Your browser doesn’t support HTML5

Менск, 7 студзеня 2012

Наста Палажанка нарадзілася 2 жніўня 1990 году ў Менску. Вучылася ў 73-й і 37-й школах. З 2008 году — студэнтка факультэту філязофіі і палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

З 2004 — сябра маладзёвага руху Малады Фронт, з 2008 — намесьніца старшыні гэтай арганізацыі.

Актыўная ўдзельніца акцыяў дэмакратычнай апазыцыі, за што неаднаразова ўтрымлівалася пад адміністрацыйным арыштам.

20 сьнежня 2010-га пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў была арыштаваная і зьмешчаная ў сьледчы ізалятар КДБ. 17 лютага адпушчана пад падпіску аб нявыезьдзе.

8 сакавіка 2011-га стала першай беларускай, узнагароджанай міжнароднай прэміяй за мужнасьць.

20 траўня 2011 году Фрунзэнскім судом Менску асуджаная на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на адзін год.


Your browser doesn’t support HTML5

2006: Наста Палажанка: «Я веру ў чысьціню сэрцаў беларускае моладзі»