Эканоміка Беларусі не прайшла выпрабаваньне пасьлявыбарным 2011 годам. У такой выснове сыходзяцца ня толькі незалежныя экспэрты, гэта вымушаныя прызнаць нават афіцыйныя аналітыкі. Раздаўшы «пернікі» электарату яшчэ да сьнежня 2010-га, улады ня здолелі падмацаваць вялікую масу шчодра надрукаваных грошай дасягненьнямі ў рэальным сэктары. Чаму развалілася мадэль, якую кіраўніцтва краіны называла няйначай як «беларускім цудам»?
Беларускую эканоміку пачало ліхаманіць яшчэ напачатку году, хоць за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Лукашэнка катэгарычна выключаў магчымасьць дэвальвацыі, а кіраўніцтва Нацыянальнага банку нават абяцала зрабіць рубель свабодна канвэртаваным. Ня гледзячы на запэўніваньні тагачаснага старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча, што пры ім нават 5-працэнтнай дэвальвацыі ня будзе, людзі паверылі ня ўладзе, а прагнозам эканамістаў. Тыя былі перакананыя: незаробленыя грошы раней ці пазьней абваляць фінансавую сыстэму дзяржавы.
Жарсьці падагрэла канчатковае рашэньне кіраўніцтва краіны далучыцца да Мытнага саюзу, адным з выдаткаў чаго была ўніфікацыя мытных пошлінаў з Расеяй. У прыватнасьці, ад 1 ліпеня шматразова падвышалася «размытнёўка» на імпартаваныя аўтамабілі. Насельніцтва кінулася тэрмінова канвэртаваць рублі ў валюту, каб пасьпець прыгнаць аўтамабіль па старых стаўках пошліны. Пасьля няўдалых спробаў супрацьстаяць ажыятажнаму попыту на валюту 22 сакавіка Нацбанк спыняе продаж валюты камэрцыйным банкам для яе рэалізацыі фізычным асобам. Наступныя паўгады людзі былі вымушаныя са сьпісамі дзяжурыць ля абменьнікаў, каб набыць хоць некалькі сотняў даляраў ці эўра. Пазьней адказнасьць за валютныя пралікі сьпісалі ўсё на таго ж Пракаповіча. Хоць, як лічыць эканаміст Уладзімер Карагін, абсалютна дарэмна:
«Я наадварот лічу, што вінаваціць Пракаповіча абсалютна няма ў чым. Я зь ім часта сустракаўся па сваёй дзейнасьці і ацэньваю працу гэтага чалавека як вельмі прафэсійную. Прынамсі, ён умеў перакласьці складаныя працэсы на мову простых ісьцін, давесьці да насельніцтва і ўладаў праблемы банкаўскага сэктару. Дарэчы, яшчэ ад Станіслава Багданкевіча яму дасталася добрая спадчына, у тым ліку і чалавечыя кадры. Туды некалі прыйшла добрая моладзь, якую стымулявалі, каб яна ведала ўвесь сьвет, каб яна круцілася ў гушчары аналітычных падзеяў, у арганізацыях, якія вызначаюць усясьветныя рэйтынгі. І я так мяркую, што ў цэлым Нацыянальны банк — гэта адзіная структура, якая пры Пракаповічы самастойна ніякіх памылак не зрабіла. Іншая справа, што даводзілася слухаць і выконваць бясконцыя «парады».
Хаос на фінансавым рынку, адсутнасьць валюты ў вольным продажы і непрадказальная эканамічная палітыка спрычыніліся да рэанімацыі «чорнага рынку». Зьявіліся валютчыкі, у якіх можна было набыць любую СКВ — праўда, па курсе, які ўрэшце абагнаў афіцыйны ўдвая. На шэрыя схемы перайшлі кампаніі-імпартэры, якія страцілі магчымасьць набываць валюту на біржы пад пастаўкі замежнай прадукцыі.
Спробы лібэральнай часткі ўраду запусьціць дадатковую сэсію на Беларускай валютна-фондавай біржы, каб на падставе попыту і прапановы даведацца рэальны курс рубля, былі сустрэтыя ў штыкі кансэрватарамі з адміністрацыі прэзыдэнта. 23 траўня Нацбанк усё ж дэвальваваў рубель больш чым на 50% — з 3155 рублёў за даляр да 4930. Аднак у вольным доступе валюта так і не зьявілася: рынак сам зрабіў выснову, што штучнае кіраваньне ні да чаго не прывядзе. Адкладзены попыт рос у геамэтрычнай прагрэсіі, даляр да канца лета падскочыў да 9000 рублёў. Беларусы рынуліся ў банкі здымаць уклады, каб уратаваць хоць парэшткі асабістых запасаў, асабліва рублёвых.
Толькі 14 верасьня ўлады нарэшце адважыліся ў дадатак да асноўнай сэсіі, дзе прадавалася валюта пад крытычны імпарт, адкрыць дадатковую сэсію. Але, як згадвае аналітык цэнтру «BusinessForecast» Аляксандар Муха, у краіне па-ранейшаму захоўваліся паралельныя курсы, якія істотна між сабой адрозьніваліся:
«Калі прааналізаваць дынаміку спрэду між афіцыйным курсам і курсам дадатковай сэсіі, то відаць: пачынаючы зь першага гандлёвага дня 14 верасьня, калі спрэд склаў 60,8%, ён няўхільна зьніжаўся і абваліўся практычна ўдвая — да 32,4% на 5 кастрычніка. Было бачна, што афіцыйны курс і курс дадатковай сэсіі паціху пачыналі зьніжацца. Аднак потым тэндэнцыя зьмянілася, мы ўбачылі, што рынкавы курс на дадатковай сэсіі зноў пачаў расьці, а афіцыйны курс Нацбанку запаволіўся — спрэд зноў вырас да 57%. На жаль, такая рэзкая дэвальвацыя афіцыйнага курсу Нацбанку абмяжоўвае прапанову замежнай валюты з боку экспартэраў. З аднаго боку, яны атрымліваюць большы аб’ём беларускіх рублёў за той жа аб’ём замежнай валюты, а зь іншага боку, у банках павялічваецца колькасьць беларускіх рублёў у рамках зьдзелак па абмене дэпазытамі з Нацбанкам. Гэта таксама будзе ціснуць на валютны і спажывецкі рынкі».
20 кастрычніка Нацбанк выправіў рубель у «кіраванае плаваньне». Ад гэтага дня на біржы пачала працаваць адзіная сэсія. Вынікам першага ж дня стала чарговая дэвальвацыя, якую ўлады афіцыйна так і не прызналі. Тым ня менш, адзіны курс даляра быў зафіксаваны на адзнацы 8680 рублёў, зь невялікімі адхіленьнямі ў гэтай прапорцыі ён захоўваецца і цяпер.
Дырэктар Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан: «Адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, проста пра гэта ўлады так і не сказалі. Калі першая была 56% — ад 3000 рублёў амаль да 5000, то няцяжка падлічыць, наколькі ад вясны дэвальваваўся рубель, калі браць ад тых жа 3000 да вызначаных на дадатковай сэсіі 8680. Уласна кажучы, усясьветны рэкорд скарылі. Але што зробіш, позна схамянуліся. Што далей? Гледзячы, што лічыць адміністрацыйнымі захадамі, а што рынкавымі. Калі прымаецца рашэньне ўпаўнаважаным на ўладу чалавекам нешта зрабіць, інтэрвэнцыі на біржы правесьці ад імя дзяржавы ці Нацбанку, то гэта як расцэньваць — рынкавыя мэтады ці адміністрацыйныя? Фармальна яны лічацца рынкавымі: ёсьць попыт і прапанова, хочаш прадаеш, хочаш — не прадаеш валюту. Таму трэба глядзець, як улады будуць надалей сябе паводзіць. Калі курс насамрэч будзе фармавацца на біржы, на адзінай сэсіі, то добра. Прынамсі, усім будзе зразумела, што адбываецца. Ужо лепш, чым была ўся гэтая неразьбярыха».
Працяглая анархія на фінансавым рынку прывяла да таго, што Беларусь пачалі абмінаць патэнцыйныя інвэстары, эканоміка краіны прызнавалася то рызыкоўнай, то гіпэрінфляцыйнай. Нават вядучыя ўсясьветныя банкі, у ліку якіх галоўныя фінансавыя ўстановы Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, якія яшчэ напачатку году пагадзіліся стаць агентамі ў разьмяшчэньні сувэрэнных беларускіх эўрабондаў, урэшце адмовіліся супрацоўнічаць зь беларускімі ўладамі. Праўда, як лічыць эканамічны аглядальнік Зьміцер Заяц, ратуюць яны збольшага ўласны твар, а не спрабуюць паўзьдзейнічаць на палітычны рэжым у Беларусі:
«Справа, пэўна, у тым, што палітычны імідж Беларусі сёньня перашкаджае гэтым банкам супрацоўнічаць зь іншымі кліентамі. Таму што падзеі 19 сьнежня 2010 году ўжо даўно прайшлі. Можна нагадаць, што ў студзені гэтыя банкі бралі ўдзел у разьмяшчэньні беларускіх эўрабондаў на эўрапейскай біржы. Такім чынам, тут трэба казаць, што матывы ў дзеяньнях эўрапейскіх банкаў больш прагматычныя, чым выхавальныя. І гэтаму яшчэ адзін доказ. Як адзначаюць спэцыялісты, якія ўдзельнічалі ў разьмяшчэньні беларускіх аблігацый, мы маглі б у гэтым кірунку супрацоўнічаць нават з амэрыканскімі банкамі, але замінае якраз фінансавы бок. Гэта больш дорага і менавіта з гэтай прычыны кіраўніцтва, урад напачатку 2011 году не сталі супрацоўнічаць з амэрыканцамі. Як кажуць адмыслоўцы, з амэрыканскімі банкамі варта супрацоўнічаць у тым выпадку, калі мы захочам арыентавацца на амэрыканскіх інвэстараў. Але ж пакуль такога арыенціру няма».
Дырэктар Камунікацыйнага агенцтва «АРС Кам’юнікейшнз» Раман Касьціцын кажа, што ўлада карыстаецца эканамічнай няграматнасьцю беларускага насельніцтва, выпрабоўваючы на людзях ня самыя гуманныя экспэрымэнты. На яго перакананьне, той жа Нацыянальны банк не выконвае адну з галоўных сваіх функцый. То, бок, ніяк не тлумачыць свае захады ў галіне фінансавай палітыкі, ставячы людзей папросту перад фактам:
«Ува ўсім сьвеце даўно вядома: інфармацыя наўпрост уплывае на грошы, на фінансы, што біржы рэагуюць практычна толькі на інфармацыю, на нечыя заявы, на прэс-рэлізы кампаній. Паказальная гісторыя з кіраўніком „Apple“ Стывам Джобсам. Яшчэ пры жыцьці навіна пра ягоную хваробу стала № 1 ува ўсіх усясьветных навінах, акцыі абрынуліся на 7%. Зараз усё трымаецца на інфармацыі. Іншая справа камэнтаваць заявы беларускага Нацбанку ці ўраду. Мы памятаем бясконцыя абяцаньні пачакаць 2-3 месяцы ці 2-3 дні, калі выступяць нейкія людзі і ўсё патлумачаць. Быў агучаны вельмі важны момант, што рэгулярна будуць праводзіцца брыфінгі па эканамічнай сытуацыі. Вось калі ў наступным годзе будзе менавіта так, то гэта адзіна правільнае рашэньне, бо людзям трэба папросту тлумачыць дзеяньні. Ня толькі канстатаваць, што Нацбанк прыбірае валюту з абменных пунктаў, а прэзыдэнт крытыкуе гэтае рашэньне, а Нацбанк павінен патлумачыць: навошта ён гэта робіць і да чаго гэта прывядзе. Таму калі гаварыць пра карыснае, то гэта будзе намер нешта рэгулярна тлумачыць насельніцтву».
Экспэрты перакананыя: у 2012 годзе насельніцтва Беларусі чакае нямала непрыемных сюрпрызаў. Найперш, улады не адмаўляюцца ад падвышэньня заробкаў, пэнсій і кампэнсацый. Іншымі словамі, працягнецца палітыка грашовай эмісіі, якая выкліча чарговы віток інфляцыі. Па-другое, Аляксандар Лукашэнка асабіста распарадзіўся адкарэктаваць паказьнікі росту валавога ўнутранага прадукту на будучы год зь першапачатковых 1,5% да 5,5%. Эканамічны рост запатрабуе рэсурсаў, а гэта — наўпроставы шлях да чарговай дэвальвацыі. Пры гэтым улады далі зразумець: кардынальныя рэформы і адыход ад плянавай эканомікі ў агляднай будучыні не плянуюцца.
Жарсьці падагрэла канчатковае рашэньне кіраўніцтва краіны далучыцца да Мытнага саюзу, адным з выдаткаў чаго была ўніфікацыя мытных пошлінаў з Расеяй. У прыватнасьці, ад 1 ліпеня шматразова падвышалася «размытнёўка» на імпартаваныя аўтамабілі. Насельніцтва кінулася тэрмінова канвэртаваць рублі ў валюту, каб пасьпець прыгнаць аўтамабіль па старых стаўках пошліны. Пасьля няўдалых спробаў супрацьстаяць ажыятажнаму попыту на валюту 22 сакавіка Нацбанк спыняе продаж валюты камэрцыйным банкам для яе рэалізацыі фізычным асобам. Наступныя паўгады людзі былі вымушаныя са сьпісамі дзяжурыць ля абменьнікаў, каб набыць хоць некалькі сотняў даляраў ці эўра. Пазьней адказнасьць за валютныя пралікі сьпісалі ўсё на таго ж Пракаповіча. Хоць, як лічыць эканаміст Уладзімер Карагін, абсалютна дарэмна:
Нацыянальны банк — гэта адзіная структура, якая пры Пракаповічы самастойна ніякіх памылак не зрабіла. Іншая справа, што даводзілася слухаць і выконваць бясконцыя «парады».
Хаос на фінансавым рынку, адсутнасьць валюты ў вольным продажы і непрадказальная эканамічная палітыка спрычыніліся да рэанімацыі «чорнага рынку». Зьявіліся валютчыкі, у якіх можна было набыць любую СКВ — праўда, па курсе, які ўрэшце абагнаў афіцыйны ўдвая. На шэрыя схемы перайшлі кампаніі-імпартэры, якія страцілі магчымасьць набываць валюту на біржы пад пастаўкі замежнай прадукцыі.
Спробы лібэральнай часткі ўраду запусьціць дадатковую сэсію на Беларускай валютна-фондавай біржы, каб на падставе попыту і прапановы даведацца рэальны курс рубля, былі сустрэтыя ў штыкі кансэрватарамі з адміністрацыі прэзыдэнта. 23 траўня Нацбанк усё ж дэвальваваў рубель больш чым на 50% — з 3155 рублёў за даляр да 4930. Аднак у вольным доступе валюта так і не зьявілася: рынак сам зрабіў выснову, што штучнае кіраваньне ні да чаго не прывядзе. Адкладзены попыт рос у геамэтрычнай прагрэсіі, даляр да канца лета падскочыў да 9000 рублёў. Беларусы рынуліся ў банкі здымаць уклады, каб уратаваць хоць парэшткі асабістых запасаў, асабліва рублёвых.
Толькі 14 верасьня ўлады нарэшце адважыліся ў дадатак да асноўнай сэсіі, дзе прадавалася валюта пад крытычны імпарт, адкрыць дадатковую сэсію. Але, як згадвае аналітык цэнтру «BusinessForecast» Аляксандар Муха, у краіне па-ранейшаму захоўваліся паралельныя курсы, якія істотна між сабой адрозьніваліся:
«Калі прааналізаваць дынаміку спрэду між афіцыйным курсам і курсам дадатковай сэсіі, то відаць: пачынаючы зь першага гандлёвага дня 14 верасьня, калі спрэд склаў 60,8%, ён няўхільна зьніжаўся і абваліўся практычна ўдвая — да 32,4% на 5 кастрычніка. Было бачна, што афіцыйны курс і курс дадатковай сэсіі паціху пачыналі зьніжацца. Аднак потым тэндэнцыя зьмянілася, мы ўбачылі, што рынкавы курс на дадатковай сэсіі зноў пачаў расьці, а афіцыйны курс Нацбанку запаволіўся — спрэд зноў вырас да 57%. На жаль, такая рэзкая дэвальвацыя афіцыйнага курсу Нацбанку абмяжоўвае прапанову замежнай валюты з боку экспартэраў. З аднаго боку, яны атрымліваюць большы аб’ём беларускіх рублёў за той жа аб’ём замежнай валюты, а зь іншага боку, у банках павялічваецца колькасьць беларускіх рублёў у рамках зьдзелак па абмене дэпазытамі з Нацбанкам. Гэта таксама будзе ціснуць на валютны і спажывецкі рынкі».
20 кастрычніка Нацбанк выправіў рубель у «кіраванае плаваньне». Ад гэтага дня на біржы пачала працаваць адзіная сэсія. Вынікам першага ж дня стала чарговая дэвальвацыя, якую ўлады афіцыйна так і не прызналі. Тым ня менш, адзіны курс даляра быў зафіксаваны на адзнацы 8680 рублёў, зь невялікімі адхіленьнямі ў гэтай прапорцыі ён захоўваецца і цяпер.
Адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, проста пра гэта ўлады так і не сказалі.
Дырэктар Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан: «Адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, проста пра гэта ўлады так і не сказалі. Калі першая была 56% — ад 3000 рублёў амаль да 5000, то няцяжка падлічыць, наколькі ад вясны дэвальваваўся рубель, калі браць ад тых жа 3000 да вызначаных на дадатковай сэсіі 8680. Уласна кажучы, усясьветны рэкорд скарылі. Але што зробіш, позна схамянуліся. Што далей? Гледзячы, што лічыць адміністрацыйнымі захадамі, а што рынкавымі. Калі прымаецца рашэньне ўпаўнаважаным на ўладу чалавекам нешта зрабіць, інтэрвэнцыі на біржы правесьці ад імя дзяржавы ці Нацбанку, то гэта як расцэньваць — рынкавыя мэтады ці адміністрацыйныя? Фармальна яны лічацца рынкавымі: ёсьць попыт і прапанова, хочаш прадаеш, хочаш — не прадаеш валюту. Таму трэба глядзець, як улады будуць надалей сябе паводзіць. Калі курс насамрэч будзе фармавацца на біржы, на адзінай сэсіі, то добра. Прынамсі, усім будзе зразумела, што адбываецца. Ужо лепш, чым была ўся гэтая неразьбярыха».
Працяглая анархія на фінансавым рынку прывяла да таго, што Беларусь пачалі абмінаць патэнцыйныя інвэстары, эканоміка краіны прызнавалася то рызыкоўнай, то гіпэрінфляцыйнай. Нават вядучыя ўсясьветныя банкі, у ліку якіх галоўныя фінансавыя ўстановы Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, якія яшчэ напачатку году пагадзіліся стаць агентамі ў разьмяшчэньні сувэрэнных беларускіх эўрабондаў, урэшце адмовіліся супрацоўнічаць зь беларускімі ўладамі. Праўда, як лічыць эканамічны аглядальнік Зьміцер Заяц, ратуюць яны збольшага ўласны твар, а не спрабуюць паўзьдзейнічаць на палітычны рэжым у Беларусі:
Палітычны імідж Беларусі сёньня перашкаджае гэтым банкам супрацоўнічаць зь іншымі кліентамі.