Паўночнакарэйская тэлевізія паказала рэпартаж з пахаваньня Кім Чэн Іра

У КНДР пачалася двухдзённая цырымонія дзяржаўнага пахаваньня былога лідэра гэтай краіны Кім Чэн Іра.
Труну зь целам нябожчыка правезьлі па засьнежаных вуліцах Пхеньяну, на абочынах з правадыром разьвітваліся тысячы паўночнакарэйцаў. Рэпартаж паказалі па дзяржаўным тэлеканале КНДР.

Your browser doesn’t support HTML5

Пахаваньне Кім Чэн Іра



Далейшыя падрабязнасьці цырымоніі невядомыя, аднак аналітыкі мяркуюць, што яна будзе падобная да пахаваньня бацькі Кім Чэн Іра, заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна, які памёр у 1994 годзе. Удзел замежных дэлегацый у цырымоніі не плянуецца.

Кім Чэн Ір кіраваў краінай ад 1994 году. Пахавальную камісію ўзначальвае малодшы сын нябожчыка — Кім Чжон Ын. Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі называюць яго новым кіраўніком кіруючай партыі і галоўнакамандуючым, аднак па-ранейшаму незразумела, ці атрымае ён усю паўнату ўлады.