Гомельскія актывісты зладзілі для дзяцей Казку

Your browser doesn’t support HTML5

Напярэдадні Калядаў у Гомельскі сацыяльны прытулак, што месьціцца ў прыгарадным паселішчы Бярозкі, прыйшла… Казка. Яе падаравалі тром дзесяткам выхаванцаў з праблемных сем’яў грамадзкія актывісты з мясцовай кааліцыі “Наша альтэрнатыва”, “Талакі”, кампаніі “Гавары праўду”, “Наш дом”. На нейкую гадзіну актывісты сталі акторамі.