У Івацэвічах зьявіліся партрэты Саньнікава і Статкевіча

На дошках аб’яваў у Івацэвічах зьявіліся плякаты з партрэтамі экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Міколы Статкевіча. На плякатах разьмешчаны надпіс «Свабоду!»
Івацэвіцкі актывіст Станіслаў Халадовіч мяркуе, што зьяўленьне плякатаў зьвязана з угодкамі падзеяў на Плошчы пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году:

«Тады за кратамі апынулася большасьць кандыдатаў. А Саньнікаў і Статкевіч і зараз знаходзяцца ў турме. Людзі ж пра гэта памятаюць і не даюць забыцца іншым».