У Менску адбылася «Беларуская ялінка»
Your browser doesn’t support HTML5
У менскім Палацы дзяцей і моладзі адбылася «Беларуская ялінка» для дзяцей, якія размаўляюць і навучаюцца па-беларуску. Яе арганізатарамі выступілі заснавальнікі інтэрнэт-сайту «Нашы дзеткі». Удзел у беларускамоўным навагоднім сьвяце прынялі каля сотні дзяцей і іх бацькоў зь сем’яў, у якіх размаўляюць па-беларуску. «Беларускую ялінку» інтэрнэт-сайт «Нашы дзеткі» сёлета праводзіць восьмы раз. Як паведамляюць арганізатары, колькасьць ахвочых прыняць удзел у беларускім сьвяце Новага году штогод павялічваецца.