Рада Эўразьвязу паведаміла сёньня, што дадала дзьве асобы, датычныя да суду над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, у сьпіс тых, каму замарозілі актывы і забаранілі ўезд у Эўразьвяз.
Такім чынам, піша прэс-служба Рады Эўразьвязу, Эўразьвяз вырашыў узмоцніць «абмежавальныя захады ў дачыненьні да асобаў, адказных за працягваньне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці, палітычнай апазыцыі і незалежных СМІ ў Беларусі».
Працэс Алеся Бяляцкага вёў судзьдзя Сяргей Бандарэнка, дзяржаўным абвінаваўцам быў пракурор Уладзімер Сайкоўскі.
Працэс Алеся Бяляцкага вёў судзьдзя Сяргей Бандарэнка, дзяржаўным абвінаваўцам быў пракурор Уладзімер Сайкоўскі.