2011: Год у фатаграфіях

Птушкі над купалам царквы ў Валожыне падчас частковага сонечнага зацьменьня, 4 студзеня.

Спэцназ разганаяе дэманстрантаў вадамётамі падчас студэнцкай дэманстрацыі ў Анкары супраць ісламісцкага ўраду, 5 студзеня.

Салдаты Афганскай нацыянальнай арміі сядзяць на зямлі ў навучальным цэнтры ў Кабуле падчас візыту віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, 11 студзеня.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абдымае астранаўта Марка Келі, мужа кангрэсмэнкі Гэбрыел Гіфардз, пасьля таго як яна была цяжка параненая ў страляніне, падчас якой загінула шэсьць чалавек, 12 студзеня.

Пратэстовец кідае балён са сьлезацечным газам назад спэцназаўцам падчас дэманстрацыі ў Тунісе, 18 студзеня. Неўзабаве пратэсты змусяць доўгагадовага прэзыдэнта Зін-аль-Абідына Бэн-Алі пакінуць пасаду, што распачне першую хвалю Арабскай вязны.

Жанчына плача, размаўляючы па тэлефоне са знаёмай на лётнішчы Дамадзедава, калі было паведамлена пра самагубчы тэракт, у выніку якога 31 чалавек загінуў і больш за 130 былі параненыя, 24 студзеня.

Прыхыльнікі апазыцыі махаюць ружамі падчас антыўрадавага пратэсту ў Сане, Емэн, 26 студзеня. Арабская вясна шырыцца. Пасьля месяцаў рэпрэсіяў супраць пратэстоўцаў прэзыдэнт Алі Абдула Саліх урэшце пакідае пасаду.

Вялікі муфці Босьніі Мустафа Цэрыч наведвае былы нацыстоўскі канцлягер Асьвенцім. 1 лютага відныя мусульманскія духоўныя асобы далучыліся да юдэяў і хрысьціянаў у Асьвенціме на знак салідарнасьці ў змаганьні супраць тых, хто адмаўляе Галакост.

Антыўрадавы пратэстовец махае скрываўленым эгіпецкім сьцягам на каірскай плошчы Тахрыр, 4 лютага.

Пратэстоўцы трыюмфуюць на плошчы Тахрыр пасьля абвяшчэньня прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака аб сваёй адстаўцы, 11 лютага. Каля 2 мільёнаў чалавек удзельнічала ў дэманстрацыях, у выніку якіх Мубарак пакінуў пасаду пасьля амаль трох дзесяцігодзьдзяў кірава

Пратэстоўцы кідаюць камяні ў спэцназаўцаў падчас антыўрадавай дэманстрацыі ў Тэгеране ў падтрымку арабскіх паўстаньняў у суседніх краінах, 14 лютага.

Пратэстоўцы ўцякаюць пасьля ўжываньня паліцыяй сьлезацечнага газу ў вёсцы Дыраз, Бахрэйн, 14 лютага. На патрабаваньні большай палітычнай свабоды ўлады Бахрэйну адказалі жорсткімі рэпрэсіямі.

Этнічны альбанец з амэрыканскім сьцягам бяжыць па вуліцы, упрыгожанай альбанскімі сьцягамі ў горадзе Качанік, Косава, 16 лютага, за дзень да трэцяй гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Косава ад Сэрбіі.

Мінакі на вуліцы Львова не зьвяртаюць увагі на тэлевізійны выступ Віктара Януковіча ў першую гадавіну прэзыдэнцтва, 25 лютага.

Спэцназ заняў пазыцыі падчас акцыі пратэсту "Дзень гневу" ў Багдадзе 15 лютага.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вітае людзей у сталіцы Малдовы Кішынэве, 11 сакавіка. Байдэн - самы высокапастаўлены ўрадовец ЗША, які наведаў Малдову, найбяднейшую краіну Эўропы.

Ахопленыя пажарам дамы змывае ў мора ў Наторы, паўночна-ўсходняя Японія, пасьля магутнага землятрусу і цунамі, 11 сакавіка.

Жанчына плача сярод руінаў гораду Наторы, Японія, праз два дні пасьля землятрусу і цунамі, у выніку якіх загінула або прапала 23 тысячы чалавек.

Апазыцыйныя актывісты ў маскве трымаюць партрэты Пуціна, Кадафі і Лукашэнкі з подпісам "Хто наступны?", 13 сакавіка.

Студэнткі ў хустках на занятках у Грозьненскім дзяржаўным нафтавым інстытуце, Чачэнія. Прамаскоўскі прэзыдэнт Чачэніі Рамзан Кадыраў выдаў загад аб датрыманьні ісламскіх правілаў адзеньня для жанчын у публічных установах.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў цалуе нацыянальны сьцяг падчас інаўгурацыі ў Астане, 8 красавіка.

Дзіцячы супрацьгаз і чаравік у дзіцячым садку ў горадзе Прыпяць каля Чарнобылю. Здымак зроблены незадоўга да адзначэньня 25-й гадавіны найбольшай у сьвеце ядзернай катастрофы, 26 красавіка.

Француская мусульманка паўночнаафрыканскага паходжання ў нікабе на Ліёнскім вакзале ў Парыжы не зважае на забарону нашэньня адзеньня, якое поўнасьцю закрывае твар.

Паліцыя хапае дзяўчынку, якая крыкнула "Свабода!" падчас апазыцыйнага мітынгу ў Баку, 17 красавіка. Дзяўчынку і яе маці вывезьлі на паліцэйскім аўтамабілі.

Прынц Вільям і ягоная жонка Кэтрын, герцагіня Кэмбрыджская, едуць у Бакінгемскі палац пасьля вясельнай цырымоніі ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лёндане, 29 красавіка.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, дзяржсакратар Гілары Клінтан і супрацоўнікі дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі слухаюць у Сытуацыйным пакоі Белага дому справаздачу аб місіі па ліквідацыі Усамы бін Лядэна, 1 траўня.

Рэакцыя на сьмерь Усамы бін Лядэна на Таймз-сквэр у Нью Ёрку, 2 траўня 2011. Лідэр Аль-Каіды быў забіты падчас амэрыканскага ўзброенага рэйду ў Абатабадзе, Пакістан.

Расейскія экалягісты ўступаюць у сутычкі зь сіламі бясьпекі ў спробе спыніць зьнішчэньне Хімкаўскага лесу пад Масквой, 5 траўня.

Чачэнскі прэзыдэнт Рамзан Кадыраў абменьваецца жартамі з футбольнай легендай Дыега Марадонам падчас паказальнага матчу на адкрыцьці стадыёну імя Ахмада Кадырава ў Грозным.

Дэманстрант уцякае ад грэцкага спэцназу падчас пратэстаў у Атэнах, 11 траўня. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы падчас усеагульнага страйку на знак пратэсту супраць урадавай палітыкі жорсткай эканоміі.

Азербайджанскія поп-зоркі Эль і Нікі радуюцца перамозе ў фінале конкурсу Эўравізіі ў Дзюсэльдорфе, Нямеччына, 14 траўня.

Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Страўс-Кан выступае ў мангэтэнскім судзе 16 траўня паводле абвінавачаньня ў сэксуальных дамаганьнях да гатэльнай пакаёўкі.

Дырэктар кампаніі Яндэкс Аркадзь Волаж сьвяткуе ўключэньне кампаніі ў рэйтынг Nasdaq нью-ёркскай біржы, 24 траўня.

Дэманстрацыя ў Бялградзе ў падтрымку падазраванага ў ваенных злачынствах Ратка Младзіча пасьля паведамленьня аб ягоным арышце 26 траўня ў сэрбскай вёсцы Лазарава пасьля 16 гадоў уцёкаў.

Прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі прымае амэрыканскую акторку Шэран Стоўн у прэзыдэнцкім палацы ў Тбілісі, 6 чэрвеня. Стоўн наведала Грузію ў рамках рэклямнай кампаніі фільму "5 дзён вайны" пра грузінска-расейскі канфлікт 2008 году.

Праваслаўны сьвятар бласлаўляе расейскі касмаплаў Саюз ТМА-02М на касмадроме Байканур у Казахстане перад адлётам на Міжнародную касьмічную станцыю.

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж з датчыкам сачэньня на лытцы пад хатнім арыштам у Бангэй, Брытанія, 15 чэрвеня. Асанж змагаўся супраць дэпартацыі ў Швэцыю, дзе яго вінавацілі ў сэксуальных злачынствах.

Затрыманы пратэстовец паказвае знак перамогі з міліцэйскага мікрааўтобуса пасьля разгону антыўрадавага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў Менску, 29 чэрвеня.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем прымае вайсковы парад на "Дзень незалежнасьці" ў Менску, 3 ліпеня.

Басьнійская мусульманка смуткуе каля магілы на мэмарыяльных могілках Патачары каля Срэбраніцы. Больш за 600 ахвяраў разьні мусульманаў былі перапахаваныя тут 11 ліпеня, у 16-ую гадавіну разьні.

Касьмічны чаўнок "Атлантыс" прызямляецца 21 ліпеня ў Касьмічным цэнтры імя Кенэдзі ў Флорыдзе, завяршаючы 30-гадовую праграму касьмічных чаўнакоў НАСА.

Ратаўнікі эвакууюць моладзь зь лягеру на востраве Утэя, Нарвэгія, дзе самотны нападнік Андэрс Бэрынг Брэйвік забіў 69 чалавек 22 ліпеня. Брэйвік таксама падарваў урадавы будынак у Осьле, забіўшы яшчэ 8 чалавек.

Дым над сэрбска-косаўскай мяжой 27 ліпеня. Сэрбскія экстрэмісты падпалілі памежны пункт у мясцовасьці Ярыне пасьля таго як косаўскі ўрад абвясьціў аб пераняцьці кантролю над гэтым і яшчэ адным пунктам.

Налёт марадзёраў на краму ў раёне Пэкгэм у Лёндане, 8 жніўня. Бунты і рабункі працягваліся па ўсім Лёндане ды іншых брытанскіх гарадах некалькі дзён у жніўні пасьля таго, як паліцыянты забілі падлетка.

Былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў выступае на прэсавай канфэрэнцыі напярэдадні 20-ай гадавіны жнівеньскага путну 1991 году, які ўрэшце прывёў да распаду СССР.

Лібійскія паўстанцы ў Бэнгазі 21 жніўня пасьля паведамленьня пра арыштсына Муамара Кадафі - Сайф-уль-Іслама Кадафі і пра пераход часткі Трыпалі да паўстанцаў.

Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзай абвяшчае памілаваньне хлопцу, які меўся стацца тэрарыстам-самагубцам. Цырымонія памілаваньня каля 20 падлеткаў адбылася на Курбан-Байрам, сьвята заканчэньня месяцу посту Рамадану.

Бура над Мангэтанам і Бруклінскім мостам у Нью-Ёрку 28 жніўня, калі ураган Айрын абрынуўся на ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША, забраўшы як найменей дзевяць жыцьцяў.

Рэшткі самалёта Як-42 у Волзе ў Яраслаўскай вобласьці, які разьбіўся 7 верасьня. Загінула 44 чалавекі, у тым ліку ўся хакейная каманда "Лякаматыў" (Яраслаўль).

Памятная інсталяцыя асвятляе неба над Мангэтанам у 10-ую гадавіну тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 году.

Робэрт Пэраза, чый сын Робэрт Дэйвід Пэраза загінуў 11 верасьня 2001, смуткуе каля сынавага імя у мэмарыяле на месцы Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку ў 10-ую гадавіну тэракту.

Дзяўчаты з прэзыдэнцкага фан-клюбу віншуюць прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з днём народзінаў, 14 верасьня.

Чарнобыльскі вэтэран праходзіць міма міліцыянтаў перад будынкам парлямэнту ў Кіеве, 20 верасьня. Каля 1000 чалавек пратэставалі супраць законапраекту аб адмене льготаў вэтэранам-афганцам, чарнобыльцам ды іншым катэгорыям.

Афганцы нясуць труну былога прэзыдэнта Бурханудына Рабані, 23 верасьня. Рабані быў забіты тэрарыстам-самагубцам, які прадставіўся як пасланец ад Талібану.

Кітайскія студэнты з праграмы студэнцкага абмену ў Купэртына, Каліфорнія, ствараюць імправізаваны мэмарыял заснавальніку кампаніі Apple Стыву Джобсу, які памёр 5 кастрычніка.

Былы ўкраінскі прэм'ер Юлія Цімашэнка і яе дачка Яўгенія на паседжаньні суду ў Кіеве, 11 кастрычніка. Цімашэнка атрымала сем гадоў турмы за злоўжываньне ўладай.

Кадр, зьняты на мабільны тэлефон - паранены лібійскі лідэр Муамар Кадафі ў руках паўстанцаў у Сірце, 20 кастрычніка. Неўзабаве пасьля гэтага ён быў забіты.

Турэцкія ратаўнікі выносяць немаўля з зруйнаванага будынку ў Эрджысе каля гораду Ван на ўсходзе Турцыі, 25 кастрычніка. Двухтыднёвае дзіця было ўратаванае праз 46 гадзінаў пасьля землятрусу, які адбыўся ў паўднёва-ўсходняй Турцыі.

Сутычкі актывістаў з паліцыяй 25 кастрычніка падчас пратэсту "Акупуй Оўклэнд" - часткі руху "Акупуй Ўол-стрыт" супраць улады карпарацыяў.

Жыхар вёскі Арашан каля Бішкеку праяжджае міма плякату Алмазбека Атамбаева перад выбарамі 30 кастрычніка. Атамбаеў выйграў прэзыдэнцкія выбары, набраўшы 63 працэнты галасоў.

Дэманстрацыя пратэсту супраць рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада ў Хомсе, 13 лістапада. Паводле падлікаў ААН, ад пачатку хваляваньняў у Сырыі за гэты год загінула каля 5000 чалавек.

Пафарбаваны чарнілам палец пасьля галасаваньня ў эгіпэцкіх парлямэнцкіх выбарах у Каіры 28 лістапада.

Пакістанскі хлопчык стаіць на сьцягу НАТО падчас дэманстрацыі ў Ісламабадзе 29 лістапада супраць авіяўдару НАТО, ад якога загінулі 24 пакістанскія вайскоўцы.

Іранскі студэнт разрывае партрэт каралевы Лізаветы ІІ падчас штурму брытанскай амбасады ў Тэгеране 29 лістапада. Напад на амбасаду быў учынены ў адказ на новыя брытанскія санкцыі супраць Ірану.

Афганцы бягуць у сховішча пасьля выбуху бомбы ў месцы сьвяткаваньня шыітамі сьвята Ашура, 6 сьнежня. Загінула як найменей 20 чалавек.

Актывіст пракрамлёўскага маладзёвага руху (наперадзе) нападае на актывіста апазыцыі падчас акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў 6 сьнежня.

Дрэвы, пакрытыя павуціньнем у затопленыхх раёнах пакістанскай правінцыі Сіндх, 7 сьнежня. Павукі, як выглядае, уцяклі ад паводкі.

Дзясяткі тысячаў расейцаў выйшлі на вуліцы 10 сьнежня на знак пратэсту супраць палітыкі Крамля і фальшаваньня выбараў.

Прыхільнікі апазыцыі на акцыі пратэсту супраць парушэньняў на парлямэнцкіх выбарах і палітыкі расейскіх уладаў. Рэйтынг прэм'ера Ўладзіміра Пуціна ўпаў да найніжэйшай адзнакі.

Людзі ставяць сьвечкі і трымаюць нацыянальны сьцяг у памяць аб былым чэскім прэзыдэнту Вацлавву Гаўлу, Вацлаўская плошча ў Празе, 18 сьнежня.

Выява Вацлава Гаўла на будынку Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа, 21 сьнежня.

Жонка былога чэскага прэзыдэнта Вацлава Гаўла Дагмар (зьлева) з дачкой Нінай (справа) ідуць за катафалкам з Вацлавам Гаўлам па дарозе на Праскі Град, 21 сьнежня.

Новы паўночнакарэйскі лідэр Кім Чжон Ын аддае чэсьць ля катафалка з труною нябожчыка Кім Чэн Іра падчас пахавальных цырымоніяў у Пхэньяне, 28 сьнежня.

Вайскоўцы Карэйскай народнай арміі аплакваюць Кім Чэн Іра ў Пхэньяне, 21 сьнежня.