Украіна – не Беларусь?

Станіслаў Шушкевіч

І Расея, і Ўкраіна ідуць беларускім шляхам. Пра гэта ў Кіеве заявіў колішні старшыня беларускага парлямэнту Станіслаў Шушкевіч.
Ягоныя высновы падзяляе і колішні пасол Украіны ў Менску Раман Бясьсьмертны. Яны параўналі сытуацыю ў дзяржавах напярэдадні гадавіны пратэстаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, калі міліцыя затрымала сотні дэманстрантаў, -- паведамляе ўкраінская служба нашага радыё.