Віцебск: двое затрыманых за расьцяжку «Свабоду палітвязьням!»

Уладзіслава Варанецкага і Івана Салохіна затрымалі вечарам 11 сьнежня, калі яны спрабавалі вывесіць расьцяжку «Свабоду палітвязьням!» на мосьце імя Блахіна.
Ноч хлопцы правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Каля 10-й раніцы 12 сьнежня Варанецкі паведаміў праз тэлефон, што яго і Салохіна вязуць у суд Чыгуначага раёну Віцебску. Там заплянаваны разбор адміністрацыйнай справы. Хлопцаў вінавацяць у парушэнні заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы.

Іван Салохін і Ўладзіслаў Варанецкі маюць намер хадайнічаць, каб суд перанесьлі, бо зьбіраюцца скарыстацца паслугамі адваката.