Берасьцейскі абласны суд не апраўдаў Віктара Сырыцу

Віктар Сырыца

Абласны суд Берасьця адхіліў скаргу сакратара баранавіцкага Народнага сходу на рашэньне суду гораду Баранавічы.

11 лістапада Віктар Сырыца быў пакараны штрафам у 875 тысяч рублёў за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 8 кастрычніка. Менавіта так кваліфікаваў гэта баранавіцкі судьдзя Станіслаў Півавар, які выносіў вырак Віктару Сырыцу і старшыні баранавіцкага мясцовага сходу Віктару Мезяку.

Судьдзя абласнога суду Мікалай Грыгаровіч палічыў рашэньне баранавіцкага суду правільным і вырак Віктару Сырыцу не адмяніў.

Цяпер спадар Сырыца вырашае, ці абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе. На яго думку, у гэтым мала сэнсу, бо рашэньне, як ён лічыць, будзе прадказальным.

Берасьцейскі абласны суд