Ужо сёньня, 30 лістапада

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


На захадзе краіны — сонечна, без ападкаў, на ўсходзе — хмарна, кароткачасовы дождж, у Менску — хмарна з праясьненьнямі. Тэмпэратура — +1 — +5.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, Палац правасудзьдзя (вул. Сямашкі, 33), абвяшчэньне прысуду ў справе аб тэракце ў менскім мэтро. Пачатак у 11 гадзін

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя «Сустрэчы кіраўніцтва Расеі і Беларусі на высокім і вышэйшым узроўні: імпульс да далейшага інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня» з удзел пасла Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава. Пачатак у 16 гадзін

Менск, клюб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62, Дударскі Фэст, у праграме — выступы адмысловых гасьцей, беларускія і еўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, Irdorath, Келіх Кола, Cornucopia i iншых. Пачатак а 19 гадзіне

Брусэль, плянарнае пасяджэньне Эўрапейскага парлямэнту

Брусэль, пасяджэньне Рады Эўразьвязу (міністраў замежных справаў дзяржаваў-чальцоў)

Вільня, перамовы паміж ўладамі Малдовы і сэпаратысцкага Прыднястроўя пры міжнародным пасярэдніцтве

Женэва, пасяджэньне Рады Сусьветнай гандлёвай арганізацыі

Ерусалім, візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Ізраіль

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1595 ― казацкі атрад Налівайкі авалодаў Магілёвам

1700 ― Бітва пад Нарвай, у якой войска швэцкага караля Карла XII разьбіла войска расейскага цара Пятра I

1939 ― пачалася савецка-фінская вайна 1939―1940 гадоў

1952 ― заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча

1988 ― СССР спыніў глушэньне Радыё «Свабода»

1993 ― урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі

У гэты дзень нарадзіліся:

1591 ― Андрэй Баболя, каталіцкі сьвяты, пакутнік; за сваю місіянэрскую дзейнасьць празваны «Апосталам Палесься» ды «Пінскім апосталам»

1667 ― Джанатан Свіфт, ірляндзкі сьвятар і пісьменьнік

1835 ― Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік

1874 ― Ўінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністар і пісьменьнік

1899 ― Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік

1971 ― Андрэй Кудзіненка, беларускі і расейскі кінарэжысэр

У гэты дзень памерлі:

1646 ― Ян Альфонс Ляцкі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1686 ― Аляксандар Катовіч, рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1900 ― Оскар Ўайльд, брытанскі пісьменьнік

2009 ― Міларад Павіч, сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык

Мінус 365:


Вус назваў лічбы «галасаваньня», а Статкевіч паказаў, за што яго баіцца Лукашэнка

Цытата на памяць.


Калі вы заўважылі, што вы на баку большасьці, гэта верная прыкмета таго, што час мяняцца. Марк Твэн