Івонка Сурвіла пра герояў Случчыны

З нагоды ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Зварот Івонкі Сурвілы



“Дарагія Суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, вітаю Вас зь вялікай падзеяй у жыцьці нашага народу – Слуцкім Збройным Чынам, ці, як яго называе Юрка Віцьбіч, Слуцкім Фронтам БНР", - гаворыцца ў звароце.

Івонка Сурвіла

«Цытую далей Юрку Віцьбіча: “Меліся ў нас паўстаньні і больш колькасныя па ліку, як Вяліжскае, і ня горш
арганізаваныя, як Гомельскае, і ня менш зацятыя, як Парэцкае, Барысаўскае, Івянецкае, Койданаўскае, Мірскае, Рагачоўскае, Панкоўска-Будаўскае, Бешанковіцкае і шмат шмат іншых. Аднак ні адно з гэтых паўстаньняў не выявіла ў такой ступені наш нацыянальны супраціў расейскім акупантам, як Слуцкае”.

Дык заклікаю усіх Вас, дарагія суродзічы, адзначыць гэтую вялікую падзею. Адначасна заклікаю кожнага з Вас, у Беларусі і ўва ўсіх беларускіх асяродках у сьвеце, ушанаваць памяць ня толькі герояў Случчыны, якія “першыя паўсталі й пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”, але і ўсіх Вам ведамых і няведамых змагароў за незалежнасьць Бацькаўшчыны і Вашую волю. Дзякуючы ім мы яшчэ існуем як нацыя, нягледзячы на шматлікія намаганьні нашых суседзяў, каб сьцерці з паверхні Зямлі незалежную дзяржаву Беларусь. Жыве Беларусь!» - гэтымі словамі завяршыла свой зварот старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.