Хор «Унія» зноў засьпяваў

Your browser doesn’t support HTML5

16.11.2011, Менск

Пасьля амаль 10-гадовага перапынку мужчынскі камэрны хор «Унія» даў першы канцэрт — 16 лістапада ў залі менскага Палацу прафсаюзаў.

«Мы вярнуліся з „Уніяй“, бо за час нашай адсутнасьці ў гэтай плыні анічога не адбылося. Новых мужчынскіх харавых калектываў папросту не зьявілася», — сказаў дырыжор і хормайстар «Уніі» Кірыла Насаеў у інтэрвію музычнаму парталу «Тузін гітоў» напярэдадні канцэрту.

Хор «Унія» быў заснаваны ў 1990 годзе. Сярод самых заўважных праектаў — унікальная праграма «Беларускія маршы і песьні. Лірыка змаганьня» (1998).