Заробкі бюджэтнікаў да канца году павышацца ня будуць

Тарыфную стаўку першага разраду сёлета павышаць не плянуецца, паведаміла міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падчас онлайн-канфэрэнцыі, матэрыялы якой разьмешчаны на сайце Мінпрацы.

«Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата працаўнікоў бюджэтнай сфэры ў сьнежні 2011 году будзе знаходзіцца на ўзроўні прагнознага паказьніка», — паведаміла Шчоткіна. Паводле яе слоў, абмяркоўваецца пытаньне пра павышэньне тарыфнай стаўкі першага разраду ў 2012 годзе.

Цяпер тарыфная стаўка першага разраду складае 118 тысяч рублёў.