Галоўнага рэдактара газэты "Народная воля" выклікаюць у Генэральную пракуратуру

Ёсіф Сярэдзіч

Увагу супрацоўнікаў Генэральнай пракуратуры прыцягнуў артыкул "Народны сход як форма самаарганізацыі грамадзянаў".

З гэтай нагоды галоўнаму рэдактару Ёсіфу Сярэдзічу прызначаная на 10 лістапада сустрэча ў Генэральнай пракуратуры Беларусі, паведамляе сайт газэты.