Ад 9 лістапада валюту будуць прадаваць па пашпарту

Банкі пачнуць прадаваць валюту па дакумэнтах.

"Пры продажы замежнай валюты (як наяўнай, так і безнаяўнай), плацежных дакумэнтаў у замежнай валюце за беларускія рублі фізычным асобам банкамі рэгіструюцца дадзеныя дакумэнта, які засьведчвае асобу", — гаворыцца ў паведамленьні Нацыянальнага банку Беларусі

Усе Беларускія банкі падлучаныя да аўтаматызавай інфармацыйнай сыстэмы"Разьлік". Інфармацыя туды будзе ўносіцца не пазьней наступнага банкаўскага дня, перадае БелаПАН.