Ужо сёньня, 28 кастрычніка 2011

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...пераменная воблачнасьць, без дажджу. Уначы тэмпэратура каля нуля, удзень – +2 – +4.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Лекцыя Сяргея Харэўскага з цыклу “Urbi et Orbi” “Колькі шчыгулаў да разуменьня Менску” а 18.30 у “Галерэі Шчамялёва”, Менск, пр-т Ракасоўскага, 49.

Аляксандар Лукашэнка зь візытам у Таджыкістане.

У Маскве ў гістарычнай сядзібе адчыняецца тэатар «Бальшой».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1523 – у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага “Песьня пра зубра”.

1886 – у Нью-Ёрку адбылося адкрыцьцё Статуі Свабоды.

1939 – у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.

1962 – савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў абвясьціў пра вывад савецкіх ядзерных ракетаў з Кубы. Карыбскі ракетны крызыс перад тым быў паставіў сьвет на мяжу ядзернай вайны.

28 кастрычніка – дзяржаўнае сьвята ў Чэскай Рэспубліцы, якое афіцыйна называецца Днём узьнікненьня незалежнай чэхаславацкай дзяржавы. Адбылося гэтае ўзьнікненьне ў 1918 годзе.

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 – Велімір Хлебнікаў, расейскі паэт.

1903 — Іўлін Во, ангельскі пісьменьнік.

1912 – Джэксан Полак, амэрыканскі жывапісец, заснавальнік гэтак званага жывапісу дзеяньня.

1955 – Біл Гэйтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі «Майкрасофт».

1967 – Джулія Робэртс, амэрыканская акторка.

У гэты дзень памерлі:

1704 – Джон Лок, ангельскі філёзаф.

1998 – Тэд Х’юз, ангельскі паэт.

МІНУС 365:


Вершы пад наглядам КДБ.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Асновай усялякай цноты і ўсялякай добрай якасьці зьяўляецца здольнасьць чалавека адмаўляцца ад задавальненьня сваіх жаданьняў, калі розум не ўхваляе іх.

Джон Лок