"Зорак" будуць засьцерагаць ад вечарынак у дыктатараў

Рамзан Кадыраў і Жан-Клёд Ван Дам

Кансультацыйная кампанія Global Philanthropy Group і правабарончая арганізацыя Human Rights Watch 20 кастрычніка абвясьцілі аб стварэньні службы бясплатнай і канфідэнцыйнай кансультацыі для «зорак», якіх запрашаюць выступіць на народзінах ці іншых прыватных мерапрыемствах.

Гэта зроблена ў адказ на скандал з выступленьнем шэрагу заходніх зорак на народзінах чачэнскага кіраўніка Рамзана Кадырава, якога праваабаронцы вінавацяць у датычнасьці да выкраданьняў і катаваньня людзей. Амэрыканская акторка Гілары Суонк, двухразовая атрымальніца прэміі «Оскар» выступіла на цырымоніі за шасьцізначную суму. Пасьля скандалу ў Інтэрнэце, Суонк папрасіла прабачэньня і сказала, што ахвяруе свой ганарар на дабрачыннасьць.

Гілары Суонк на народзінах Рамзана Кадырава

Жан-Клёд Ван Дам таксама быў на сьвяткаваньні ў Грозным і нават сказаў там: "Я люблю вас, спадар Кадыраў!"

У сакавіку сьпявачка Бэёнсэ сказала, што ахвяравана на дапамогу Гаіці, якія яна атрымала, каб выступіць на Навагодняй вечарынцы перад адным з сыноў Муамара Кадафі.

Трэвар Нільсэн, прэзыдэнт Global Philanthropy Group, выказаў надзею, што знакамітасьці будуць выкарыстоўваць новую паслугу праверкі "каб яны не апынуліся ў сытуацыі, калі яны ствараюць уражаньне падтрымкі людзей, якія зрабілі жудасныя рэчы".

Your browser doesn’t support HTML5

Галівудзкія "зоркі" на нарозінах Кадырава