Ужо сёньня, 19 кастрычніка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне сонечна без ападкаў, найбольш высокая тэмпэратура ў Берасьці – 5-6 градусаў цяпла, найніжэйшая – у Магілёве, каля 0, у Менску – 1-2 вышэй за нуль.


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Мілан, на стадыёне «Джузэпэ Меанца» ў межах групавога раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў – матч паміж беларускай камандай БАТЭ і італьянскім «Міланам».

Пэкін, кітайска-расейска-цэнтральнаазіяцкі нафтавы форум.

Пэкін, кітайска-расейскія перамовы ў пытаньнях стратэгічнай бясьпекі.

Грэцыя, 24-гадзінавы нацыянальны страйк на знак пратэсту супраць урадавых мераў жорсткай эканоміі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1453 – капітуляцыя ангельцаў у Бардо. Канец Стогадовай вайны.

1813 – разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў», што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі.

1960 – пачатак эканамічнай блякады Кубы, урад ЗША ўвёў эмбарга на гандаль з Кубай.

1984 – у Польшчы агентамі камуністычных спэцслужбаў забіты папулярны каталіцкі сьвятар Ежы Папялушка.

1988 – заснаваныя Мартыралёг Беларусі, створаны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

У гэты дзень нарадзіўся:

1862 – Агюст Люм'ер, адзін з пачынальнікаў кінэматографа, заснавальнік францускай кінаіндустрыі і кінарэжысуры.

У гэты дзень памерлі:

1745 – Джанатан Сьвіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзяяч.

1937 – Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзяяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульту, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1937 – Эрнэст Рэзэрфорд, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

МІНУС 365:


Візыт Грыбаўскайце ў Беларусь можа не спадабацца Крамлю


Цытата на памяць


Толькі няшмат людзей жывуць сёньняшнім днём. Большасьць рыхтуецца жыць пазьней.
Джанатан Сьвіфт