Дэманстрацыі кампаніі «Займайце Ўол-стрыт» пракаціліся па ўсёй Амэрыцы і перакінуліся на Эўропу. Гэтыя дэманстрацыі ў ЗША сутыкнуліся з жорсткім супрацьдзеяньнем паліцыі.
Тысячы людзей, якія бяруць удзел у дэманстрацыях, скандзіруюць лёзунг кампаніі «Мы-99%», мы - тая пераважная большасьць, якая церпіць ад несправядлівасьці сусьветнай эканомікі.
Дэманстрацыі сутыкнуліся з паліцэйскім супрацьдзеяньнем, паліцыя ўжывае сьлезацечны газ і плястыкавыя кайданкі супраць маніфэстантаў, якія блякуюць дарогі і масты і адмаўляюцца пакідаць свае намётавыя мястэчкі ў гарадзкіх парках.
Перад паліцыяй стаіць цяжкае задача захаваць балянс паміж свабодай слова і сходаў, гарантаваных першай папраўкай да Канстытуцыі ЗША, і неабходнасьцю падтрыманьня грамадзкага парадку.
Калі акцыі пачаліся ў Нью-Ёрку месяц таму, ў іх удзельнічала толькі некалькі дзесяткаў актывістаў. На сваім пікеце на Ўол-стрыт, у фінансавым сэрцы Амэрыкі, яны скандзіравалі лёзунг «Людзі, а не прыбытак» банкаўскім клеркам, якія сьпяшаліся на працу. Пікет не быў дазволены, аднак пікетоўцы знаходзіліся на ходніках, таму паліцыя іх не чапала.
Але сытуацыя зьмянілася 1 кастрычніка, калі прыкладна 1000 маніфэстантаў блякавала Бруклінскі мост.
Паліцыя затрымала каля 700 чалавек, якім былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў хуліганстве і перашкодах руху транспарту. Яны былі аштрафаваныя і вызваленыя праз некалькі гадзінаў.
Пасьля гэтага ўзмацнілася як актыўнасьць дэманстрантаў, гэтак і дзеяньні паліцыі. Пратэсты сталі амаль штодзённымі, паліцыя выкарыстоўвала сьлезацечны газ, плястыкавыя кайданкі і дубінкі.
У мінулыя выходныя, падчас адной з найбуйнейшых за апошні месяц акцый пратэсту ў Нью-Ёрку больш за 100 актывістаў былі арыштаваныя, ім былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў незаконным пранікненьні, хуліганстве і выкарыстаньні масак.
Многія абвінавачваюць паліцыю ў празьмернай жорсткасьці, на YouTube выкладзеныя больш за 3000 відэа пра тое, як праваахоўныя органы абыходзяцца з маніфэстантамі.
Папулярны вядучы тэлеканалу MSNBC Лоўрэнс О'Донэл у сваёй перадачы паказаў відэа пра затрыманьні маніфэстантаў. Журналіст сказаў: «Мы разьмесьцім усе відэа, якія ў нас ёсьць, на нашым блогу, і вы ня знойдзеце нікога, хто зрабіў бы хоць нешта, што дае праўныя падставы для арышту».
Падобныя сутыкненьні адбыліся ў меншых маштабах у дзясятках гарадоў ЗША ў апошнія дні.
У Бостане, 140 пратэстоўцаў былі арыштаваныя за перакрыцьцё руху транспарту і адмову пакінуць гарадзкі парк. Прадстаўнік дэманстрантаў Філіп Андэрсан заявіў: «Вэтэранаў, прафсаюзных актывістаў, студэнтаў кідалі на зямлю, некаторыя людзі атрымалі раненьні. Больш за 100 чалавек былі арыштаваныя, сярод іх мэдыкі, праваабаронцы-назіральнікі, чальцы Нацыянальнай гільдыі адвакатаў. На працягу некалькіх гадзінаў нам спатрэбілася амаль 4000 даляраў, каб заплаціць заклад і вызваліць людзей з турмы, але некаторыя дагэтуль застаюцца за кратамі».
Мэр Бостану Тамас Мэніна заявіў, што падзяляе пачуцьці і думкі пратэстоўцаў, але ня мог дазволіць ім паралізаваць горад. «Я разумею, што ў іх ёсьць свабода слова і выказваньняў, але не магу дапусьціць грамадзянскага непадпарадкаваньня».
Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумберг таксама сказаў, што ён падтрымлівае права дэманстрантаў на свабоду слова, пакуль яны не парушаюць закон. "Канстытуцыя не абараняе намёты, Яна абараняе свабоду слова і сходаў" – падкрэсьліў Майкл Блумбэрг.

Удзельнікі пратэсту ў Нью-Ёрку спрабуюць прарвацца праз паліцэйскі кардон
У мінулыя выходныя, падчас адной з найбуйнейшых за апошні месяц акцый пратэсту ў Нью-Ёрку больш за 100 актывістаў былі арыштаваныя, ім былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў незаконным пранікненьні, хуліганстве і выкарыстаньні масак.
Многія абвінавачваюць паліцыю ў празьмернай жорсткасьці, на YouTube выкладзеныя больш за 3000 відэа пра тое, як праваахоўныя органы абыходзяцца з маніфэстантамі.
Папулярны вядучы тэлеканалу MSNBC Лоўрэнс О'Донэл у сваёй перадачы паказаў відэа пра затрыманьні маніфэстантаў. Журналіст сказаў: «Мы разьмесьцім усе відэа, якія ў нас ёсьць, на нашым блогу, і вы ня знойдзеце нікога, хто зрабіў бы хоць нешта, што дае праўныя падставы для арышту».
Дэмантстрацыя ў цэнтры Нью-Ёрку 15 кастрычніка