Траціна жыхароў Літвы лічаць, што з-за скандалу зь перадачай дадзеных Беларусі міністры юстыцыі і замежных справаў Рэмігіюс Шымашус і Аўдронюс Ажубаліс павінны сысьці ў адстаўку. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, паведамляе DELFI.
Апытаньне праведзенае кампаніяй RAIT.
Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія шлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.
Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску. Ня выключана, што пры канцы кастрычніка пачнецца разгляд ягонай справы ў судзе.