Беларусы Бэльгіі і Францыі заклікаюць падтрымаць Народны сход

Брусэль. Пікет у падтрымку палітвязьняў Беларусі, 2011

Беларусы Бэльгіі і Францыі правядуць у Брусэлі пікет у падтрымку Народнага сходу ў Беларусі.

«Мы спадзяемся, што нашу ініцыятыву падтрымаюць іншыя прадстаўнікі беларускай эміграцыі, якія наладзяць пікеты ва ўсіх гарадах сьвету, дзе жывуць беларусы», - сказаў Свабодзе кіраўнік Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня (Бэльгія) Зьміцер Піменаў.

Пікет пройдзе на плошчы Шумана ў Брусэлі ад 12 да 15 гадзіны 8 кастрычніка.