Сурвіла: "Гавэл дапамагае беларусам вызваліцца ад рэжыму"

Вацлаў Гавэл і Івонка Сурвіла. Прага, 2004 .

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прыгадвае свае спатканьні ў Празе з Вацлавам Гавэлам.

Кожны раз, калі ў Празе мне даводзіцца спатыкацца з Вацлавам Гаўлам, я адчуваю шчырую зацікаўленасьць гэтага выбітнага чалавека сытуацыяй у Беларусі, лёсамі тых, хто змагаецца за волю. А я прыгадваю час, калі ён для нас тых, хто жыў на Захадзе, быў сымбалем мірнага супраціву таталітарызму. Сёньня, шмат у чым дзякуючы Гаўлу, Чэхія зрабілася часткай заходняга сьвету ў поўным сэнсе гэтага паняцьця. І цяпер ужо Гавэл дапамагае тым, хто ў Беларусі імкнецца вызваліцца ад варожага рэжыму. Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую спадара Гаўла з 75-годзьдзем і выказваю глыбокую падзяку за ўсё, што ён зрабіў і робіць для беларускага народа.