Ад пачатку году насельніцтва Беларусі скарацілася на 13 тысяч

На 1 верасьня 2011 году ў Беларусі пражывалі 9,47 мільёна чалавек. Ад пачатку году насельніцтва скарацілася на 13,2 тысячы.

Ад пачатку году колькасьць памерлых на 20 100 перавысіла колькасьць народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросьце ў 6 817 чалавек.



Крыніца: Белстат