Беларускі дом, паводле ініцыятараў яго стварэньня Алеся Зарамбюка і Зьмітра Бародкі, мае быць “месцам спатканьняў, дыскусіяў ды кансалідацыі захадаў усіх тых, каму дарагая ідэя вольнай і дэмакратычнай Беларусі”.
У адкрыцьці дому, які знаходзіцца ў самым цэнтры Варшавы, практычна насупраць будынку польскага парлямэнту, узялі ўдзел Станіслаў Шушкевіч, Алесь Міхалевіч, беларусы, што жывуць у Варшаве, прадстаўнікі замежных амбасадаў, а таксама старшыня камісіі Сэйму ў замежных справах Анджэй Халіцкі.
Адмысловы ліст да ўдзельнікаў імпрэзы даслаў Аляксандар Мілінкевіч, які ня змог прыехаць у Варшаву асабіста.
На адкрыцьцё Беларускага дому прыйшло столькі людзей, што яны ледзь зьмясьціліся ў даволі вялікім офісе гэтай арганізацыі.
У Варшаве ўжо існуе Офіс салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю, якім кіруе журналістка Юлія Слуцкая.