Гарэў дах у "Беларусі"

На даху гатэля "Беларусь" адбыўся пажар.

Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацый Віталь Навіцкі паведаміў БелаПАН, што на даху гатэля гарэў будаўнічы бітум. Плошча ўзгараньня — некалькі квадратных мэтраў.

"Паколькі гатэль знаходзіцца на рэканструкцыі, эвакуіраваць нікога не давялося", — адзначыў Навіцкі.