Акцыя пратэсту

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка з супрацьлеглых бакоў глядзяць на маўклівую акцыю пратэсту, абвешчаную ў Менску і ў рэгіёнах Беларусі.





Саўка ды Грышка. Акцыя пратэсту

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка. Акцыя пратэсту




Грышка:
Гаспадыні хатнія тупа вараць боршч хай,
А мяне чакае цэнтар гораду і плошча.
Цёткі паслухмяныя хай месяць сваё цеста,
А я пайду на акцыю маўклівага пратэсту.

Саўка:
Сілы дзеструкціўныя жану мне ахмурылі.
Я ня знаю, што вы там ёй нагаварылі.
Но ана маўчыць, сям’ёй не інцерэсуецца,
Перад акцыяй працеста, відна, трэніруецца.

Грышка:
Хай брыгады чорныя сядзяць у аўтазаках,
Хай па дзяржтэлеканалах праклінаюць Захад.
Хай сваю прадажную карыстаюць прэсу,
Выйдзем на чарговую акцыю пратэсту!

Саўка:
А нядаўна двер в сваю комнату закрыла
І па целефону час з кемта гаварыла.
Абсуждала ўстрэчу зь ім – дату, урэмя, места –
Відзіма, гатовілісь к акцыі працеста.

Грышка:
Хай нам сьвеціць сонейка, нават будзе дождж хай,
Мы загартаваныя той, зімовай, Плошчай.
Зьдзекуюцца ўлады з нас, крывадушша спрэс тут.
І таму ня спыняцца акцыі пратэсту.

Саўка:
А сягоньня дык надзела лучшую адзёжу
І глаза накрасіла (губы, кстаці, тожа).
Выглядзіць няплоха так, проста как нявеста.
Сабралась, скарэй всяго, на акцыю працеста.