На відэазапісе допыту 18 красавіка, які паказалі ў судзе, Дзьмітры Канавалаў адмаўляецца ад дадзеных раней паказаньняў пра датычнасьць да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе.
Сьледчаму ён заявіў, што раней прызнаўся ў зьдзяйсьненьні гэтых злачынстваў пад ціскам супрацоўнікаў міліцыі пасьля затрыманьня 12 красавіка.
На пытаньне сьледчага, у чым ціск, Канавалаў адказаў: "Ужываньне гвалту".
Канавалаў распавёў, што ўсё адбывалася ў памяшканьні Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС. Два супрацоўнікі міліцыі паклалі яго на жывот, рукі ў кайданках зацягнулі пад скрыжаваныя ззаду ногі. Па словах Канавалава, яму сказалі, каб ён даў паказаньні па выбуху ў Менску ў 2011 і 2008 гадах і ў Віцебску ў 2005-м.
Разам з тым на гэтым жа допыце Канавалаў заявіў, што прызнае сваю датычнасьць да выбухаў у Менску ў 2008 і 2011 гадах, перадае БелаПАН.
Напярэдадні ў судзе адмовіўся ад сваіх ранейшых паказаньняў другі абвінавачаны, Уладзіслаў Кавалёў, заявіўшы, што вымушаны быў даць іх пад ціскам.