Штэфан Фюле, камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва, заявіў, што Брусэль ня лічыць былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юлію Цімашэнку і іншых урадавых службоўцаў Украіны, якія зараз знаходзяцца пад арыштам, палітычнымі вязьнямі.
– А на якіх падставах мы павінны так лічыць? – сказаў Фюле ў інтэрвію газэце "Камэрсант Украіна". – Я бачу выразную розьніцу паміж праблемнымі выпадкамі ва Ўкраіне і палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі, за якімі мы прызнаем такі статус. У Беларусі іх арышт стаў наступствам таго, што яны выступілі супраць дыктатуры Лукашэнкі. А ва Ўкраіне ўзьнікаюць пытаньні аб якасьці заканадаўства і аб узроўні незалежнасьці судовай сыстэмы. У той жа час мы бачым, што ваша ўлада прыкладае намаганьні дзеля выпраўленьня існуючых недахопаў.
Юлія Цімашэнка была арыштаваная 5 жніўня сёлета ў залі суду, які разглядаў справу аб абвінавачаньні яе ў злоўжываньні бюджэтнымі сродкамі, калі яна была кіраўніком украінскага ўраду ў 2007-2010 гг.
Пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Віктара Януковіча пад арыштам апынуліся таксама былы міністар унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка і былы выканаўца абавязкаў міністра абароны Ўкраіны Валеры Івашчанка ды паўтара дзясятка іншых урадоўцаў з былога кабінэту Цімашэнкі.
Кіеў зараз вядзе перамовы з Брусэлем наконт падпісаньні пагадненьня аб асацыяцыі і дамовы аб зоне свабоднага гандлю з Эўразьвязам.
Фюле сказаў, што пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам ня будзе ўключаць ніякай згадкі аб пэрспэктыве паўнапраўнага сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе.