16 верасьня адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым палітвязьнем, сябрам руху "За свабоду" Мікітам Ліхавідам. Ён быў вызвалены 14 верасьня з Наваполацкай калёніі № 10.
Мікіта Ліхавід распавёў, што прашэньняў пра памілаваньне не пісаў, хаця яго схілялі да гэтага зь мінулай пятніцы. Мікіта – адзіны з палітвязьняў, які ў калёніі прадстаўляўся "незаконна асуджаны Мікіта Ліхавід". За гэта ён неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар, яго зьмясьцілі на 3 месяцы ў ПКТ — гэта так званае "памяшканьне камэрнага тыпу".
Your browser doesn’t support HTML5
Мікіта Ліхавід: "Я галасаваў супраць усіх"
Мікіта Ліхавід быў асуджаны 29 сакавіка Партызанскім раённым судом Менску да 3,5 гадоў калёніі узмоцненага рэжыму за ўдзел у падзеях на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году.