Студэнцкі флэш-моб у цэнтры Менску: "Не здавайся!"

Фота Interfax.by

Студэнцкі флэш-моб пратэсту прайшоў на вуліцы Броўкі ў Менску. Група людзей у масках і з барабанамі ў аўторак у 11.30 прамаршыравала па вуліцы, выкрыкваючы лёзунгі: "Не здавайся! Супраціўляйся!"

Прайшоўшы некалькі дзясяткаў мэтраў, удзельнікі флэш-мобу разьбегліся. Міліцыі паблізу заўважана не было.

"Гэта акцыя пратэсту супраць адмены ільготаў, павышэньня аплаты за навучаньне і выключэньня без прычын студэнтаў з ВНУ", - расказаў Інтэрфаксу адзін з удзельнікаў флэш-мобу. Ці прадстаўляюць яны якую-небудзь палітычную арганізацыю або грамадзкі рух, удзельнікі акцыі не паведамілі.

Акцыя выклікала вялікі розгалас сярод студэнтаў Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), карпусы якога знаходзяцца на вуліцы Броўкі.

http://www.youtube.com/embed/94D570ZyBuc