Rzeczpospolita: Лукашэнка баіцца эканамічных рэформаў

Беларусі патрэбны неадкладныя і радыкальныя эканамічныя рэформы, піша Пётар Касьцінскі ў сёньняшнім выданьні польскай газэты Rzeczpospolita ў матэрыяле аб праблемах з курсамі і набыцьцём валюты ў Менску.

“Відавочна, Лукашэнка баіцца зьменаў у эканоміцы. Эканамічныя рэформы маглі б аказацца шокам настолькі моцным, што прывялі б да палітычных хваляваньняў. Яго ідэалам зьяўляецца “кітайскі варыянт” – моцная ўлада і лібэральная эканоміка. Але Беларусь – гэта не Кітай. Іншыя натуральныя рэсурсы, іншыя і людзі”, – піша аўтар газэты Rzeczpospolita.

Касьцінскі выказвае сумнеў, што Нацыянальны банк Беларусі мае дастатковыя рэсурсы, каб падтрымаць стабільны курс даляра.