Слова "рэвалюцыя" пад забаронай

Belarus - Quest Pistols, ucrainian rock group

Украінскі гурт Quest Pistols папрасілі не выконваць песьню «Рэвалюцыя» на гастролях у Беларусі.

«Падчас выступу ў Беларусі нас прасілі не сьпяваць песьню «Рэвалюцыя», - заявілі салісты поп-групы ў інтэрвію расійскаму тэлеканалу ТНТ, паведамляе «Наша Ніва». Выданьне адзначае, што такая забарона выглядае дзіўна, бо слова «рэвалюцыя» не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі і гучыць толькі падчас пройгрышу.

http://www.youtube.com/embed/3GHpu11wX2M


Беларускія ўлады краіны ўжо рэкамэндавалі радыёстанцыям ня ставіць песьню Віктара Цоя «Пераменаў», якая падчас маўклівых акцый пратэсту ў Беларусі гучала з машын.