Тацяна Равяка ідзе на допыт па справе Бяляцкага

Тацяна Равяка

Допыт Тацяны Равякі заплянаваны 6 верасьня ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

"Допыт прызначаны на 15 гадзінаў. Сёньня я заключу дамову з адвакатам, каб ён пры гэтым прысутнічаў", — перадае словы праваабаронцы сайт "Вясна".

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня, яго абвінавачваюць ва ўтойваньні вялікіх прыбыткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнае. Больш за 800 чалавек ужо падпісаліся за тое, каб на час сьледзтва Алеся Бяляцкага вызвалілі пад падпіску пра нявыезд.