Кожны трэці беларус патрабуе паляпшэньня эканамічнага становішча

Пра гэта сьведчаць дадзеныя беларускага сацыялягічныя цэнтру "Зеркало-ИНФО". Паводле апытаньня, якое правялі навукоўцы, 34% беларусаў не баяцца падпісаць зварот да кіраўніцтва краіны з патрабаваньнем паляпшэньня эканамічнага становішча.

А кожны чацьверты з апытаных гатовы ўдзельнічаць і ў акцыях, што скіраваныя на абарону іх эканамічных інтарэсаў. Праўда, у тых, на якіх ёсьць дазвол уладаў.