Афіцыйная прычына адмовы — добраўпарадкаваньне тэрыторыі каля Дома культуры, якое будзе праводзіцца ў суботу 3 верасьня.
Менавіта ў гэты дзень на адзінай у райцэнтры вызначанай уладамі пляцоўцы для правядзеньня масавых акцый меркаваў зладзіць пікет глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч.
30 жніўня на пляцоўцы каля Дома культуры, ужо каторы год зачыненага на капітальны рамонт, не было відаць ні спэцтэхнікі, ні рабочых.
"Цалкам верагодна, што людзей адмыслова прымусяць працаваць у суботу. Але я адмыслова пацікаўлюся, ці насамрэч тут будзе праводзіцца нейкае добраўпарадкаваньне. Зрэшты, нешта падобнае ў Глыбокім ужо было — калі ў лютым мы праводзілі пікет у падтрымку зьняволеных пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году палітыкаў. Акцыя таксама праходзіла ў суботу, і на час яе правядзеньня быў забаронены праезд па вуліцы Камуністычнай, якую нібыта рамантавалі, а насамрэч проста перагарадзілі машынамі ды ачапілі ахоўнымі паласатымі стужкамі", — распавёў Яраслаў Берніковіч.
Пляцоўка каля Дома культуры