Вяшчаньне Eurosport’у фінішавала

Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі часова спынілі трансьляцыю спартовага каналу Eurosport.

У МТІС БелаПАН патлумачылі, што прычына адключэньня — "тэхнічная і фінансавая". Вядуцца перамовы з праваўладальнікам каналу.

Прадстаўнікі МТІС спадзяюцца, вяшчаньне адновіцца. На пытаньне, калі гэта адбудзецца, спэцыялісты толькі заявілі, што "сытуацыя мяняецца хутка".

Паслугамі кабэльнага тэлебачаньня МТІС карыстаюцца 550 тысяч абанэнтаў.