Муамар Кадафі гатовы да перамоваў аб перадачы ўлады. Са словаў прадстаўніка зрынутага лібійскага лідэра, перамовы могуць быць праведзеныя пры пасярэдніцтве аднаго з сыноў палкоўніка, Саадзі.
Паўстанцы, якія кантралююць большую частку Лібіі, у тым ліку сталіцу краіны Трыпалі, перакананыя, што Кадафі хаваецца ў сталіцы ці яе ваколіцах.
Тым часам лібійская апазыцыя на прапанову Кадафі адказала адмовай, паведамляе ў нядзелю вэб-сайт брытанскай газэты "Гардыян".
"Ніякіх перамоваў з Кадафі не вядзецца. Калі ён хоча здацца, то мы пачнем перамовы і арыштуем яго", - заявіў прадстаўнік Нацыянальнай пераходнай рады Алі Тархун.
Між тым, кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Ўільям Хейг назваў прапанову Кадафі бессэнсоўнай.
"Некалькі дзён таму я казаў пра бессэнсоўныя заявы палкоўніка Кадафі, гэта адна зь іх, - паведаміў У. Хейг. - Міністры Нацыянальнай рады ўжо ў Трыпалі, яны ўсё больш кантралююць сытуацыю. Усё, што патрабуецца ад прыхільнікаў рэжыму Кадафі, гэта спыніць супраціў".