Ужо сёньня, 24 жніўня 2011 году

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...з праясьненьнямі, без дажджу. Тэмпэратура: 14-22.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:


Сустрэча з дэпутатам Вярхоўнага Савету Валянцінам Голубевым, прысьвечаная 20-м угодкам незалежнасьці Беларусі. Менск, офіс ТБМ, вул. Румянцава, 13; пачатак а 18.00.

Прэзэнтацыя кнігі Віктара Сьлінкі «Арахна» ў кнігарні «Галіяфы» (Менск, “Падземка”, пр. Незалежнасці, 43).

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чон Ір сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым ва Ўлан-Удэ.

У Маскве адкрываецца чатырохдзённая Міжнародная аўтавыстава.

Дзень незалежнасьці Ўкраіны.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


410 – заходнія готы на чале з Алярыхам Першым разграмілі і зрабавалі Рым.

1574 – Баўтрамееўская ноч, падчас якой католікі ўчынілі пагром кальвіністаў (гугенотаў) у Францыі.

1654 – бітва пад Шапялявічамі, у якім войска ВКЛ пацярпела першую паразу ў Трынаццацігадовай вайне з Маскоўшчынай.

1989 – Тадэвуш Мазавецкі становіцца першым некамуністычным прэм’ер-міністрам пасьляваеннай Польшчы.

1991 – Міхаіл Гарбачоў сыходзіць з пасады генэральнага сакратара КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1899 – аргентынскі пісьменьнік Хорхэ Люіс Борхэс.

1929 – лідэр Палестыны Ясір Арафат.

1947 – бразыльскі пісьменьнік Паулу Куэлью.

1948 – францускі кампазытар электроннай музыкі Жан-Мішэль Жар.

У гэты дзень памерлі:

1990 – расейскі пісьменьнік Сяргей Даўлатаў.

МІНУС 365:


Вольга Карач — ляўрэатка міжнароднай прэміі за мужнасьць

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Быцьцё несьмяротным – паўсядзённая справа. За выняткам чалавека, усе стварэньні – несьмяротныя, бо яны ня ведаюць пра сьмерць. Боскае, страшнае і незразумелае – гэта веданьне, што ты несьмяротны”.

Хорхэ Люіс Борхэс