Сьпікер сэйму Польшчы: вінаватых трэба прыцягнуць да адказнасьці

Сьпікер сэйму Польшчы Гжэгаж Схетына лічыць неабходным прыцягнуць да адказнасьці асоб, вінаватых у перадачы польскай пракуратурай афіцыйнаму Менску інфармацыі аб рахунках беларускіх праваабаронцаў.

"Пратэст МЗС, зьдзіўленьне і абурэньне, якое мы чуем па гэтым пытаньні, павінны прывесьці да таго, што генэральны пракурор прыцягне да адказнасьці людзей, якія дапусьцілі такую сытуацыю", - цытуе Схетына Gazeta Wyborcza.

Сьпікер чакае поўнай інфармацыі па справе аб перадачы дадзеных беларускіх апазыцыянэраў, - паведамляе БелаПАН.