11 жніўня Менгарсуд разгледзіць скаргу Aлеся Бяляцкага на папярэджаньне Генпракуратуры

11 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе адбудуцца слуханьні па касацыйнай скарзе старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага на афіцыйнае папярэджаньне Генэральнай пракуратуры, паведамляе “Вясна”.

20 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў вынесенае А.Бяляцкаму афіцыйнае папярэджаньне Генэральнай пракуратуры законным. Аднак праваабаронгца заявіў у калегію па грамадзянскіх справах Менгарсуду, што не згодны з такім судовым рашэньнем і лічыць яго незаконным.