“Асьцярожна, міліцыя” у Магілёве

У Магілёве ля ўваходу ў адзін з пастарункаў Кастрычніцкага аддзелу міліцыі зьявілася расьцяжка “Асьцярожна, міліцыя”.

Людзі, якія разгарнулі яе, хаваюць свае імёны і тлумачаць гэты ўчынак жаданьнем прыцягнуць увагу грамадзкасьці да парушэньняў закону супрацоўнікамі міліцыі. Яны заяўляюць, што дзейнічаюць у межах агульнанацыянальнай бестэрміновай кампаніі “Асьцярожна, міліцыя”.