Заява Камітэту правоў чалавека ААН аб парушэньні Беларусьсю міжнародных абавязаньняў з нагоды расстрэлу Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, справы якіх знаходзіліся на разглядзе камітэту, неправамерная. Так пракамэнтаваў сытуацыю прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Савіных цытуе агенцтва БЕЛТА.
“Мы не падзяляем ацэнкі Камітэту ААН па правах чалавека. Яны зроблены на падставе ўласнага тлумачэньня правапрымяняльнай практыкі за рамкамі міжнародных пагадненьняў і не адпавядаюць палажэньням Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах", – сказаў Андрэй Савіных.
“Дарэчы нагадаць, што Беларусь ня брала на сябе абавязаньняў не прымяняць сьмяротнае пакараньне. Мы заклікаем Камітэт ААН адмовіцца ад практыкі суб'ектыўнай інтэрпрэтацыі міжнародных дагавораў", - заявіў А.Савіных.